Жанчына рабіла партрэты вяскоўцаў на фотаматэрыялах з… рэнтген-кабінетa

0
694

Незвычайнаму і складанаму лёсу жанчыны-фатографа з палескай вёскі прысвяцілі частку выставы ў Польшчы. На ёй можна ўбачыць здымкі, якія яна пасля нападак КДБ больш за 50 гадоў хавала ў хатнім архіве.

wiaskoucy-rentgenАлена Мікалайчык нарадзілася ў 1923 годзе ў праваслаўнай сям’і непадалёк Пінску. Двойчы стала ўдавою – абодвух мужоў забрала Другая сусветная вайна. Першы загінуў падчас польскай абарончай кампаніі ў верасні 1939-га ў Познані, другі – на Забайкальскім фронце.

Пасля вайны спадарыня Мікалайчык набыла падручнік фатографа, выданы ў 1902 годзе ў Пецярбурзе. Пасля прадала карову, каб набыць фотаапарат. Брат зрабіў для яго штатыў з лазы. Па матэрыялы яна ходзіць пешкі за 30 км у Пінск, у лабараторыю, дзе робяць рэнтгенаўскія здымкі, і выменьвае іх на масла, яйкі і сыр. Дзякуючы здымкам, Алена мае за што жыць.

У аб’ектыве ейнага апарату – важныя падзеі сямейнага жыцця жыхароў навакольных вёсак: першыя камуніі, шлюбы, пахаванні. Напрыканцы 1940-х яна стала, па сутнасці, паспяховаю прыватнаю прадпрымальніцаю. Чаго не маглі не заўважыць спецслужбы. Пасля сустрэчы з функцыянерамі КДБ Алена Мікалайчык мусіла спыніць сваю дзейнасць.

Источник: Белсат

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Please enter your comment!
Пожалуйста, введите ваше имя здесь